Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

«Я вельмі ўдзячная, што нягледзячы на стомленасць і выгаранне, вы працягваеце рухаць беларускую спра…

*

«Я вельмі ўдзячная, што нягледзячы на стомленасць і выгаранне, вы працягваеце рухаць беларускую справу»: Святлана Ціханоўская – на сустрэчы з дыяспарай

Падчас візіту ў ЗША нацыянальная лідарка сустрэлася з беларусамі і беларускамі Вашынгтона. Ціханоўская падзякавала за актыўную грамадскую і культурніцкую працу, арганізацыю мітынгаў і беларускіх мерапрыемстваў, а таксама за ўдзел у выбарах у Каардынацыйную Раду.

Лідарка падзялілася з беларусамі і беларускамі прыярытэтамі працы каманды на бліжэйшы час. Ціханоўская адзначыла важнасць працы над тэрміновым вызваленнем палітвязняў, захаваннем суб’ектнасці Беларусі, эфектыўным ціскам на рэжым, падтрымкай рэпрэсаваных і вырашэннем праблемаў беларусаў за мяжой. Акрамя таго, лідарка падкрэсліла: трэба ўмацоўваць нашую нацыянальную ідэнтычнасць і падтрымліваць беларускую культуру.

Таксама Святлана Ціханоўская распавяла прадстаўнікам дыяспары пра мэты візіту ў ЗША, а менавіта – вяртанне ўвагі да Беларусі, падтрымка медыя, а таксама лабіраванне прыняцця Акту аб дэмакратыі і вырашэнне пытанняў беларусаў у ЗША.