500 дзён таму знікла сувязь з палітзняволеным Міколам Статкевічам Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за…

500 дзён таму знікла сувязь з палітзняволеным Міколам Статкевічам

Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 4 гады. Яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. Апошнюю інфармацыю пра палітвязня родныя Мікалая атрымалі 9 лютага 2023-га году.

У другой палове лістапада сваякі Статкевіча праз «другія рукі» атрымалі пацверджанне, што ён дагэтуль знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі № 13, дзе сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятару. Яго пазбавілі права на званкі і адзінай на год перадачы і спаткання. За апошні год ягоныя родныя не атрымалі ніводнай вестачкі ад Мікалая.

Жонка палітвязня Марына Адамовіч была затрымана 23 студзеня падчас рэйда на сваякоў палітвязняў. Яе асудзілі за «дробнае хулігнаства» да 15 сутак арышту.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
Напісаць анлайн