Зварот Народных амбасадаў Беларусі да беларускіх дыпламатаўУ сувязі з раптоўнай смерцю былога амбаса…

Зварот Народных амбасадаў Беларусі да беларускіх дыпламатаў

У сувязі з раптоўнай смерцю былога амбасадара Беларусі ў Германіі Дзяніса Сідарэнка, Народныя амбасады Беларусі, выказваючы спачуванні яго сваякам і блізкім, звяртаюцца да дыпламатаў, якія працягваюць служыць дзеючаму злачыннаму рэжыму Лукашэнкі.

Мы заклікаем Вас крытычна пераасэнсаваць сваю пазіцыю і далучыцца да намаганняў дэмакратычных сіл, накіраваных на аднаўленне правоў і свабодаў у Беларусі. Рэжым, які Вы падтрымліваеце, не ўпершыню паказвае гатоўнасць да здрады і знішчэння не толькі сваіх супраціўнікаў, але і тых, хто дэманструе лаяльнасць, але стаў больш непатрэбным ці нязручным.

Выбар на карысць дэмакратыі — гэта абарона Вашай уласнай бяспекі і імкненне да лепшай будучыні для нашай краіны.

Народныя амбасады Беларусі гатовыя аказаць падтрымку і дапамогу тым, хто адважыцца зрабіць гэты прынцыповы крок, або пажадае наладзіць кантакт, застаючыся на сваіх пасадах.

Кантакт для сувязі: [email protected]

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас