Заўтра, 7 ліпеня, у Вільні, на плошчы Кудзіркі ў 12:00, “Народная Грамада” сумесна з Dapamoga, былым…

Заўтра, 7 ліпеня, у Вільні, на плошчы Кудзіркі ў 12:00, “Народная Грамада” сумесна з Dapamoga, былымі палітвязнямі і неабыякавымі людзьмі, удзельнічае ў акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.

У лукашысцкіх турмах сёння знаходзіцца больш за 1536 чалавекі, прызнаныя палітвязнямі. Сярод іх – лідэр “Народнай Грамады” Мікалай Статкевіч, асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму, а таксама не менш як 8 партыйцаў.

Мікалай Статкевіч ужо 1497 дні пад вартай, больш за 1,5 гады ў рэжыме інкамунікада. Яго пераслед – яркае сведчанне жорсткасці і нечалавечнасці, лукашызму.

Мы павінны паказаць рэжыму лукашэнкі, што мы не змірымся з несправядлівасцю! Далучайцеся да акцыі ў Вільні і дайце знак усім палітвязням, што яны не пакінуты ў бядзе!

Свабоду ўсім палітвязням!!

Жыве Беларусь!