Сусветны кангрэс беларусаў запрашае ўдзельнікаў і гледачоў да рэгістрацыі

Беларусы Замежжа

Далучайся да Кангрэсу

Сусветны кангрэс беларусаў ставіць сваёй асноўнай мэтай кансалідацыю сацыяльнага, палітычнага, эканамічнага, навуковага патэнцыялу нацыі для вырашэння наяўнага крызісу і распрацоўкі плана пабудовы НОВАЙ СВАБОДНАЙ БЕЛАРУСІ!

Правядзенне кангрэса ў анлайн-фармаце дазволіць сфармаваць некалькі тэматычных секцый, уключыць у праграму многіх аўтарытэтных прадстаўнікоў розных рухаў і ініцыятываў, палітычных і эканамічных аглядальнікаў, экспертаў у розных галінах, якія жывуць і працуюць па ўсім свеце ў розных часавых паясах.

Пачатак: 00:00 Мiнск (GMT+3) 30.10.2021

Рэгістрацыя на Сусветны кангрэс беларусаў даступная на сайце belaruscongress.org.

Вы зможаце:

УДЗЕЛЬНІЧАЦЬ У КАНГРЭСЕ (5$) – доступ да ўдзелу ў семінарах і вебінарах, магчымасць задаваць пытанні ў час панэльных пасяджэнняў і выступленняў спікераў. Усе сродкі пойдуць на дапамогу ахвярам гвалту і рэпрэсій з боку рэжыму.

ГЛЯДЗЕЦЬ КАНГРЭС (бясплатна) – прамая трансляцыя ўсяго Кангрэса будзе весціся на нашым YouTube канале. У гледачоў будзе магчымасць задаць пытанні ў каментарыях да стрыму. Падпішыся на наш канал і нічога не прапусці!

Таксама Вы можаце ДАПАМАГЧЫ любой сумай!
Усе сабраныя данаты пойдуць на дапамогу ахвярам гвалту і рэпрэсій з боку рэжыму, а таксама на дапамогу грамадскім аб’яднанням і ініцыятывам па пабудове Новай Дэмакратычнай Беларусі.

Чакаем хуткай сустрэчы з Вамі ў онлайн-фармаце. Далучайцеся!
Жыве Беларусь!