Улада павінна перайсці ў рукі народа.
30 кастрычніка адбудзецца II Сусветны Кангрэс Беларусаў, які пройдзе ў анлайн-фармаце
https://youtu.be/8W64CbYvjjEМэта II Сусветнага Кангрэсу Беларусаў – абмеркаваць важныя для нас тэмы, паказаць, што мы разам, мы сіла, і мы зможам дамагчыся рэалізацыі той мары, якая жыве ў кожным з нас. Сёння мы пішам гісторыю, якая стане гісторыяй нацыі – беларускага народа, і мы павінны прыняць адказнаць за гэта.
Тэмы і экспертаў, якія іх абмяркуюць, выбіраеце вы – праз спецыяльную форму на
сайце Кангрэсу. Вы можаце як прапанаваць, што абмеркаваць, так і вырашыць, чые думкі хочаце пачуць падчас мерапрыемства.
Прапаную абмеркаваць і акрэсліць галоўныя інструменты і дзеянні, якія прывядуць нас да Новай Беларусі:
• мэтазгоднасць стварэння інстытутаў народнай улады;
• дасягненне міжнароднага непрызнання Лукашэнкі і яго ўрада;
• вызначэнне прававога статусу дыктатара і яго памагатых, як злачынцаў;
• падрыхтоўка Усебеларускага страйку;
• пашырэнне актыву беларусаў як унутры, так і за мяжой, выкарыстоўваючы платформу
плана «Перамога»;
• пашырэнне форм мірнага пратэстнага руху;
• супрацьстаянне пагрозе паглынання Беларусі Расеяй.
Важна, каб на Кангрэсе былі зацверджаны рэзалюцыяй стратегічныя накірункі.
Дзякую арганізатарам і запрашаю ўсіх беларусаў да ўдзелу. Жыве Беларусь! 30 октября мы соберемся на II Всемирный Конгресс Беларусов, который будет проходить в режиме онлайн в течение 24 часов.
Цель II Всемирного Конгресса Беларусов – обсудить важные для нас темы, показать, что мы вместе, мы сила и сможем осуществить мечту, которая…