Беларускі журналіст Міхаіл Аршынскі стаў лаўрэатам прэстыжнай паўднёвакарэйскай прэміі «Hinzpeter Aw…

Беларускі журналіст Міхаіл Аршынскі стаў лаўрэатам прэстыжнай паўднёвакарэйскай прэміі «Hinzpeter Awards».

Уручэнне ўзнагароды прайшло 27 кастрычніка ў Сеуле.
Міхаіл Аршынскі атрымаў галоўны прыз Hinzpeter Awards, «Свет на раздарожжы», за фільм «Не бойся».

Прэмія «Hinzpeter Awards» заснавана для падтрымкі смелай і праўдзівай журналістыкі. Яе назвалі ў гонар славутага нямецкага журналіста Юргена Хінцпэтэра. У 1980 годзе ён быў адзіным рэпарцёрам, якому ўдалося зняць забойствы і жорсткае здушэнне паўстання супраць вайсковай дыктатуры ў карэйскім горадзе Гванджу.
Kадры, знятыя Хінцпэтэрам, разышліся па нямецкіх і сусветных СМІ. Менавіта дзякуючы Юргену Хінцпэтэру свет даведаўся пра крывавыя падзеі ў Паўднёвай Карэі. Карэйцы вельмі высока ацэньваюць ролю Юргена Хінцпэтэра ў дэмакратызацыі сваёй краіны.

***
Мы снова берём борьбу в свои руки!

Носи маску!
Прививайся!
Сиди дома!

#covidfree
#БойКовиду