Другі Сусветны Кангрэс беларусаў адбудзецца ў гэтую суботу
У ноч з пятніцы на суботу, 30 кастрычніка, у 00:01 пачнецца Сусветны Кангрэс беларусаў – анлайн-канферэнцыя, дзе на працягу 24 гадзін лідары, эксперты і ўсе ахвочыя будуць абмяркоўваць, як дапамагчы Беларусі выйсці з палітычнага і гуманітарнага крызісу. Поўны расклад і спіс удзельнікаў ёсць на сайце belaruscongress.org.
Кожны можа далучыцца да Кангрэсу, запоўніць форму для ўдзелу, выбраць тэму дыскусіі. Падключэнне праходзіць праз Zoom, у мэтах бяспекі вы можаце не ўключаць камеру.
Святлана Ціханоўская запрашае вас далучыцца да Кангрэсу праз сайт belaruscongress.org. Да сустрэчы!
Офіс Святланы Ціханоўскай просіць беларусаў насіць маскі, прышчапляцца даступнымі вакцынамі, захоўваць дыстанцыю і, па меры магчымасці, працаваць з дома. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!