У мінулую пятніцу беларускія суполкі па ўсім сьвеце ўшаноўвалі памяць паэтаў, расстраляных НКУС у ноч з 29-30.10.1937, і ўсіх рэпрэсаваных ў савецкі і пост-савецкі час. Гучалі на імпрэзах і вершы цяперашніх палітвязьняў.
Публікуем адзін з такіх вершаў паэта, журналіста і медыямэнэджэра Андрэя Аляксандрава:
#
Калі на неба глядзіш праз краты,
не бачыш кратаў, а бачыш неба.
Учорашні хлеб пахне цвіллю і стратай,
а заўтрашні пахне сапраўдным хлебам.
Ты кажаш: неба — падман аптычны.
Але падман — гэта краты, вер мне!
Бо краты — толькі хэштэг,
як звычка,
А гэты хэштэг зараз проста ў трэндах.
Ды справы няма да хэштэгаў небу,
пра трэнды неба зусім не ў курсе,
яно пад нагамі не чуе глебы,
не лічыць стагоддзяў і хлебных лустаў.
І неба цягне аблокаў вату
над часам — адзінае, што жыве.
І неба таксама не бачыць кратаў,
калі ўглядаецца ў неба ўва мне.
#АндрэйАляксандраў
#пабеларуску
#вершыззакратаў
Пішыце
Аляксандраву Андрэю Валер’евічу
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 220030
@versyzzakratau
Публікуем адзін з такіх вершаў паэта, журналіста і медыямэнэджэра Андрэя Аляксандрава:
#
Калі на неба глядзіш праз краты,
не бачыш кратаў, а бачыш неба.
Учорашні хлеб пахне цвіллю і стратай,
а заўтрашні пахне сапраўдным хлебам.
Ты кажаш: неба — падман аптычны.
Але падман — гэта краты, вер мне!
Бо краты — толькі хэштэг,
як звычка,
А гэты хэштэг зараз проста ў трэндах.
Ды справы няма да хэштэгаў небу,
пра трэнды неба зусім не ў курсе,
яно пад нагамі не чуе глебы,
не лічыць стагоддзяў і хлебных лустаў.
І неба цягне аблокаў вату
над часам — адзінае, што жыве.
І неба таксама не бачыць кратаў,
калі ўглядаецца ў неба ўва мне.
#АндрэйАляксандраў
#пабеларуску
#вершыззакратаў
Пішыце
Аляксандраву Андрэю Валер’евічу
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 220030
@versyzzakratau