Беларусы Санкт-Пецярбурга ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі

Беларусы Замежжа

460 дзень беларусы Санкт-Пецярбурга выходзяць на падтрымку сваіх землякоў.

У гэты дзень роўна год таму быў забіты Раман Бандарэнка…
Мы перадаем словы спачуваньня і падтрымкі яго родным і блізкім.
Цёця Лена! Рома – выйшаў, а мы – дойдзем!

Таксама мы вітаем з днём нараджэньня Дзьмітрыя Ластоўскага і Дзьмітрыя Новіка. Жадаем ім здароўя і хуткага вызваленьня з-за крат!

Жыве Беларусь!