12 лістапада беларусы Уроцлаве сабраліся на акцыю памяці Рамана Бандарэнкі. Год таму Раман выйшаў …

12 лістапада беларусы Уроцлаве сабраліся на акцыю памяці Рамана Бандарэнкі.

Год таму Раман выйшаў абараніць мурал і стужкі ў сваім двары. Беларусы ва Уроцлаве павязалі стужкі на імітацыі агароджы, якая была на Плошчы Перамен. На працягу ўсёй акцыі беларусы завязвалі стужкі, чыталі вершы пра Рамана, а таксама ўшанавалі памяць усіх загінуўшых ад рэжыму хвілінай маўчання.

Мы спадзяемся, што больш ніколі не будзе такіх ахвяр у Беларусі, а ўсе загінуўшыя назаўжды застануцца героямі ў нашых сэрцах.

Жыве Беларусь