У Варшаве адчыніўся Беларускі хаб
27 лістапада ў Дзень салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве адчынілі Беларускі Хаб.
Ініцыятарамі праекту сталі Беларускі Моладзевы Хаб і Лінкін Медыя – арганізацыі, што дапамагаюць беларускім актывістам і журналістам у Польшчы.
На адкрыцці выступілі Алесь Лапко – кіраўнік Беларускага Моладзевага Хаба, Марыя Садоўская-Камлач – ініцыятар стварэння медыяхабаў, а таксама Павел Латушка.
Гасцей сустракалі хлебам-соллю, для прысутных выступіў Варшаўскі Вольны Аркестр.
Беларускі Хаб – гэта прастора для ініцыятыў і актывістаў, адкрытая ў цэнтры Варшавы па адрасе пляц Канстытуцыі 6. Менавіта ў гэтым будынку ў 1989 годзе была штаб-кватэра Салідарнасці. Зараз на базе Хабу працуюць такія ініцыятывы, як МоваНанова, МоваНанова для дзетак, Тэатр ТУТ, Беларуская музычная школка, Варшаўскі Вольны Аркестр і іншыя.