Народным пасольствам Беларусi – 1 годЯк беларускi дыпламат звяртаюся да народных беларускiх дыпламат…

Народным пасольствам Беларусi – 1 год

Як беларускi дыпламат звяртаюся да народных беларускiх дыпламатаў з нагоды гадавiны стварэння народных пасольстваў Беларусi за мяжой.

Народныя пасольствы – гэта,практычна, iнстытут улады – прадстаўнiчы iнстытут беларускага народа па-за межамi нашай Бацькаўшчыны. У адрозненнi ад тых, хто лiчыць сёння сябе прафесiйнымi дыпламатамі, вы сапраўды працуеце для беларусаў, а яны – прыслужваюць.

Вельмi важна, што наш голас, голас беларусаў – чутны па-за межамi Беларусi. Нас чуюць у iншых краiнах, у міністэрствах замежных спраў, у парламентах, у мiжнародных арганiзацыях i структурах.

Перакананы, што большасць з вас, магчыма, i ўсе, будуць сапраўднымi дыпламатамi, а таксама будуць ганарыцца, што сёння працавалi ў народных пасольствах Беларусi. Са святам вас, сябры!

Тэкст «Беларусаў Замежжа» з нагоды гадавiны стварэння народных пасольстваў:
https://telegra.ph/Proektu-Narodnye-posolstva-Belarusi-ispolnyaetsya-1-god-12-10