14 снежня ва Уроцлаве адбылася акцыя салідарнасці. Яна была прысвечана “суду”, які сёння адбыўся ў Гомельскім СІЗА. Па яго выніку, удзельнікі так званай “групы Ціханоўскага” атрымалі 94 гады на ўсіх. 18 год -такі вырак атрымаў Сяргей Ціханоўскі, які, як і шматлікія беларусы, марыў аб “краіне для жыцця”.
Беларусы Уроцлава падтрымліваюць нявінна асуджаных і вераць, што сумленны суд хутка будзе і нявінна асуджаныя не правядуць столькі год за кратамі. Скончылася акцыя выкананнем “Муроў” у перакладзе Сяргея Ціханоўскага.