Святлана Цiханоўская: «У 21-м кожны для сябе зразумеў, што значыць – быць беларусам. Нават калі нас вырвалі з натоўпу і пакінулі сам насам з гэтым выбарам, мы ад яго не адмовіліся. Менавіта таму рэжым усё яшчэ паводзіць сябе так, быццам пад вокнамі палаца «незалежнасці» і сёння стаяць сотні тысяч людзей. І цяпер нашая перамога – гэта больш не пытанне выпадковасці ці шанцавання. Гэта пытанне нашай рашучасці. Гатоўнасці ўзяць лёс бацькаўшчыны ў свае рукі і кожны дзень нязломна ісці да Новай Беларусі, пра якую мы ўсе так марым».
Павел Латушка: «Дэмакратычнай Беларусі, дзе, як сказаў нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі, «не народ для ўрада, а ўрад для народа». І я веру ў тое, што вельмі хутка мы абярэм новую ўладу, новы ўрад для новай дэмакратычнай Беларусі».
Запланаваны на 27 лютага «рэферэндум» – магчымасць паказаць нашу рашучасць усiм разам. Дзеля гэтага мы прыйдзем на «рэферэндум» i будзем дзейнiчаць па плане дэмсiл: зробім бюлетэні несапраўднымі, паставіўшы крыжыкі насупраць усiх прапанаваных варыянтаў.