Беларусы Варшавы кожную нядзелю збіраюцца, каб напісаць лісты палітвязням і нарэшце атрымалі адказ:…

Беларусы Варшавы кожную нядзелю збіраюцца, каб напісаць лісты палітвязням і нарэшце атрымалі адказ:

“На гэтым тыдні мы атрымалі першы адказ ад палітвязня aжно на восем старонак! Цэлы год не было звестак ад Андрэя Новікава да яго сяброўкі Ганны і, дзякуючы у тым ліку нашай агульнай справе, адбыўся гэты цуд
Заклікаем беларусаў ва ўсіх гарадах далучыцца да ініцыятывы “Напішы ліст палітвязню” (калі вы хочаце арганізаваць ініцыятыву ў вашым горадзе і вам патрэбна інфармацыйная падтрымка, напішыце ў наш бот)
Таксама вельмі важна нагадваць сваякам палітвязней і людзям у Беларусі, якія лістуюцца з імі, што можна дапамагчы беларусам замежжа атрымаць гэтыя кранальныя адказы: даслаўшы людзям у сваіх лістах, акрымя іншага, маркі для замежжа, бо мы не можам іх набыць тут

Давайце разам падтрымліваць нашых герояў і адзін аднаго!
Дзякуй за вашую актыўнасць!
Жыве Беларусь!