Германія, 14.02.2022.Пікет у падтрымку Уладзіміра Мацкевіча перад Універсітэтам горада Кёльна.Белар…

Германія, 14.02.2022.
Пікет у падтрымку Уладзіміра Мацкевіча перад Універсітэтам горада Кёльна.


Беларускі філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца ў зняволенні ўжо шэсць месяцаў, паводле надуманых абвінавачанняў, без суда і следства. У падобнай сітуацыі сёння знаходзіцца шмат ні ў чым не павінных людзей, але Уладзімір вырашыў пайсці на скрайнюю меру, каб спыніць беззаконне, і аб’явіў галадоўку з патрабаваннем змяніць меру стрымання і перадаць справу ў суд.

З 4 лютага ён трымае галадоўку на вадзе, 14 лютага ён перайшоў да сухой галадоўкі.

#Філосаф_у_турме