Уладзімір Мацкевіч пераходзіць на «сухую галадоўку»Пра гэта паведамляе ПЦ “Вясна” са спасылкай на с…

Уладзімір Мацкевіч пераходзіць на «сухую галадоўку»

Пра гэта паведамляе ПЦ “Вясна” са спасылкай на старонку філосафа ў Facebook.

3 лютага палітвязень пачаў галадоўку, патрабуючы змены меры стрымання на не звязаную са зняволеннем, завяршэння следства па справе і прызначэння даты суда.

Ён паведамляў, што першыя 10 дзён «будзе галадоўка на вадзе», а калі патрабаванні не выканаюць, Уладзімір гатовы перайсці да «сухой галадоўкі».

Петыцыю ў падтрымку Мацкевіча можна падпісаць тут