Сення Беларусы Швецыі і Народная Амбасада Беларусі паспелі прыняць удзел адразу ва ўдвух акцыях, накіраванных супраць ваеннай і інфармацыйнай агрэссіі Расеі. Першая з іх адбылася на Odenplan i была арганізавана шведскімі грамадскімі арганізацыямі. Другая – на Mynttorget і арганізавалася ўкраінскай дыяспарай.
Прагучала шмат слоў падтрымкі ўкраінцам і беларусам, патрабаванняў да шведскіх уладаў паўплываць на сітуацыю і надаваць больш увагі таму, што адбываецца ў іншых дзяржавах, але ў непасрэднай блізкасці да Швецыі, а таксама заклікаў да больш актыўнай падтрымкі грамадства ў краінах, якія церпяць ад крамлеўскай акупацыйнай палітыкі. Ад Беларусаў Швецыі з прамовай выступіў прадстаўнік Народнай Амбасады, Зьміцер Вассэрман.
Было прыемна сустрэцца з братамі-украінцамі, патрымаць іх 30-мятровы сьцяг і прадэманстраваць нашу падтрымку. Асаблівым момантам стаў Украінскі Гімн, які прагучаў пад шведскім небам, каля каралеўскага палацу.
Слава Ўкраіне!
Жыве Беларусь!
@belarusy_zarubezhja
#НП