Мастачка Аляксандра Гушча зладзіла адзіночны пікет каля амбасады Расеі ў Вільні.
Для большасці беларусаў дзень 23 лютага перастаў быць святам у 2020 годзе, а магчыма і значна раней. Але сёння я заклікаю вас прыгадаць яго назву – “Дзень абаронцаў Бацькаўшчыны”.
Удумайцеся ў гэтае слова – абаронца. Абаронца – той, хто ахоўвае, а не той, хто нападае. Сапраўдны абаронца ня пойдзе атакоўваць іншую краіну – Бацькаўшчыну сваіх суседзяў.
Сапраўдны абаронца ня стане ператвараць сваю Бацькаўшчыну ў пляцоўку для гульняў са зброяй, ахвярамі якой могуць стаць тысячы бязвінных жыццяў.
Кожнае пакаленне, перажыўшае вайну, заклікае толькі да аднаго – ніколі зноў.
Таму я кажу вайне рашучае “НЕ”.