Зварот чытача:”Шаноўныя Беларусы!Мы шмат пакутвалі ў свёй гісторыі і сваім жыцці. Гісторыя Беларусі …

Зварот чытача:

“Шаноўныя Беларусы!
Мы шмат пакутвалі ў свёй гісторыі і сваім жыцці. Гісторыя Беларусі ведае шмат пакутаў ад войн, якія захопнікі вялі праз нашую тэрыторыю. Аніводная з тых войнаў не была нам патрэбная і не было яшчэ аніводнай вайны, якая б прынесла карысць для нас – беларусаў.

Нашае пакаленне ўжо трыццаць гадоў церпіць уладу нацыста, які закатаваў тысячы беларусаў выключна для ўтрымання ўлады. Трыццаць гадоў мы былі падпарадкаваныя ляльцы Пуціна.

Пуціна – чалавека, які пераўтварыў краіну, што перамагла нацызм, у сапраўдны чацвёрты рэйх і з такім жа цанізмам нападае на блізкіх нам суседзяў, і ставіцца да сваіх салдатаў як да матэрыялу. Яго лялька так жа ставіцца да нас і будзе выкарыстоўваць нас для бязглуздай вайны, у якой няма іншай мэты акрамя як забіваць украінцаў.

Украінцаў – народ, чыя мова практычна не адрозніваецца ад нашай, які пакутваў у тых жа войнах што мы, і які даў прытулак тысячам беларусаў, што пазбеглі беларускай турмы.
Мы не маем права забіваць украінцаў. Мы не маем права дазваляць каму-небудзь выкарыстоўваць нашу краіну для забойства ўкраінцаў, што вядуць новую айчынную вайну супраць нацызмам. Украінцы вядуць барацьбу супраць Пуціна і Лукашэнкі – нашых ворагаў. Яны ваююць за нашу і сваю волю.

Хутчэй за ўсё, нам прыйдзецца ваяваць. Гэта можа быць вайна на баку неанацыстаў. Або мы можам зламаць клятае кола гісторыі і стаць годным народам.

Шаноўныя Беларусы! Калі акупацыйныя ўлады Беларусі прымусяць вас узяць зброю – бярыце. Бярыце і раззбройваце сваіх афіцэраў, ідзіце вызваляць Мінск ад нацызма разам з украінцамі. Гэта можа стаць адзінай вайной, калі беларусы скажуць свае слова як суб’ект, а не лялька захопніка. Гэта можа быць адзіны шанец, калі мы сапраўды можам ваяваць за сябе. Ваюйце за ўкраінцаў – і будзеце ваяваць за вольную Беларусь.

Жыве Беларусь!
Слава Україні!