Пішуць пра варожасьць да беларусаў, якая, як ужо зразумела, распальваецца асобнымі ўкраінскімі СМІ і…
Ці разумеюць украінцы, калі папракаюць беларусаў за тое, што «не ляглі пад пускавыя ракетныя ўстаноўкі», каб спыніць абстрэлы Ўкраіны, — што такія самыя прэтэнзіі яны мусяць адрасаваць праўкраінскім жыхарам т.зв. «ДНР» і «ЛНР»? Прычым, усе восем папярэдніх гадоў, з 2014-га? І што б зрабілі ў жыхаром Данецку, калі б ён паўстаў на шляху рускага танку?
Пытаньне належыць не мне, а майму сябру, гісторыку Сяргею Абламейку, але яго цалкам падзяляю.
Ад сябе нагадаю наступнае. Уладу ў Беларусі з 1994 захапілі такія ж бандыты і падонкі, як у гэтых данбасккіх сэпаратысцкіх утварэньнях. І кіруюць ня 8 гадоў, а 28. І гэта трэба ўсьвядоміць. Гэта могуць не разумець звычайныя ўкраінцы, але палітыкі і журналісты (а таксама дарадцы Зяленскага) усьведамляць павінны.
І працягваючы гэта, яны робяць кепскую, чорную справу. І абражаюць зусім не лукашыстаў і «балота» — лукашысты, як і «балота», пра такія абразы нават і не даведаюцца. Абражаюць тых, у каго баліць душа за Ўкраіну, хто рэальна дапамагае ўкраінцам змагацца з пуцінскай агрэсіяй — як у Беларусі, выходзячы пад пагрозай арышту на вуліцы, гэтак і ў замежжы, зьбіраючы грошы, лекі, вопратку, арганізоўваючы вулічныя акцыі падтрымкі.
Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!