Як святкаваць Дзень Волі ў гэтым годзе?Беларуская Рада Культуры і Офіс Святланы Ціханоўскай ў межах …

Як святкаваць Дзень Волі ў гэтым годзе?

Беларуская Рада Культуры і Офіс Святланы Ціханоўскай ў межах ініцыятывы #BelarusWithUkraine прэзентуюць канцэрт да Дня Волі – галоўнага свята беларусаў.

Сёлета Дзень Волі прысвечаны абаронцам Украіны і праходзіць пад дэвізам “За нашу і вашу свабоду!”

Гэты канцэрт – праява салідарнасці, падтрымкі і малітва за тых, хто цяпер абараняе ўкраінскія землі

Прагучаць сакральныя народныя песні і ваярскія маршы геаграфічнага і гістарычнага чатырохкутніка Беларусь-Літва-Польшча-Украіна, каб засведчыць, што нашы краіны яднаюцца і разам супрацьстаяць агульнаму ворагу.

У канцэрце бяруць удзел артысты з Літвы, Беларусі і Украіны:

Мужчынскі хор UNIA (BY, LT, UA)
Маргарыта Ляўчук (BY)
Маіна Валеніс (UA)
Даша Мароз-Хідашэлі (BY)

Усе сродкі ад продажу квіткоў пойдуць на дапамогу абаронцам Украіны

Купіць квіткі

Анлайн-трансляцыя

Падтрымаць абаронцаў Украіны