Беларус дапамагае адпраўляць тоны ежы ва УкраінуПраект прадуктовай дапамогі беларусам, якія пацярпе…

Беларус дапамагае адпраўляць тоны ежы ва Украіну

Праект прадуктовай дапамогі беларусам, якія пацярпелі пасля пратэстаў, ператварыўся ў праект дапамогі ўкраінцам, якія цярпяць ад вайны. Еўрарадыё высветліла, як гэта працуе.

У 2020 годзе Філіп Гаўрылаў разам з сябрамі запусціў праект Ineedhelpby.org. Валанцёры ў ЗША маглі ўзяць на забеспячэнне сям’ю з Беларусі.

Ва Украіне цяпер усё складаней. І хлопцы за 24 гадзіны “перапілілі” праект. Назвалі яго Ineedhelpua.org.

Большая частка прадуктаў сартуецца і захоўваецца на складзе ў варшаўскім бары, а потым дастаўляецца ў самыя пацярпелыя гарады Украіны.

У Харкаве прадукты атрымліваюць гарадская дзіцячая лякарня і валанцёры, якія кормяць людзей у бамбасховішчах.

Частка прадуктаў закупляецца ў Славакіі. Адтуль яна адпраўляецца ў памежны з Польшчай Ужгарад. Прадстаўнікі ужгарадскай рады звярнуліся да сузаснавальніка праекта Андрэя Барысевіча асабіста з просьбай дапамагчы запоўніць пустыя склады: горад прыняў шмат уцекачоў з Усходняй Украіны.

@belarusy_zarubezhja