Memorial Recebe: Vozes da Resistência – Memorial da Resistência
O projeto Memorial Recebe busca compartilhar com seu público iniciativas voltadas à preservação da democracia e à luta pelos direitos humanos na atualidade.
«Галасы Супраціву» (Vozes da Resistência) — гэта праект Народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі, якая прадстаўляе сабой ініцыятыву беларускай дыяспары для дакументавання і распаўсюджвання сучаснага палітычнага кантэксту, які перажывае Беларусь з пачатку пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў у 2020 годзе. Дэманстрацыі, у якіх у асноўным удзельнічалі жанчыны, былі сустрэтыя міліцэйскім гвалтам, масавымі арыштамі і рэпрэсіямі.
Арганізаваны палітычнымі актывісткамі ў эміграцыі праект «Галасы Супраціву» змяшчае пераклады лістоў з Адкрытага музея «Летят письма» (https://letters-museum.com/), вершаў з турмы Ксеніі Сырамалот, Андрэя Аляксандрава і Максіма Знака, аповед пра катаванні на Акрэсціна і дакументальны фільм «Сёстры пратэсту». Дакументальныя сведчанні ў перакладзе на партугальскую мовуасуджаюць цэнзуру, самавольства ў турмах і эскалацыю гвалту ў еўрапейскай краіне, якая сёння набывае новае вымярэнне ў кантэксце вайны ў рэгіёне.
На сайце праекта можна таксама спампаваць матэрыял у фармаце PDF:
http://memorialdaresistenciasp.org.br/vozes-da-resistencia/
Memorial Recebe: Vozes da Resistência – Memorial da Resistência
O projeto Memorial Recebe busca compartilhar com seu público iniciativas voltadas à preservação da democracia e à luta pelos direitos humanos na atualidade.