Стартаваў унікальны праект мастацкіх падкаст-пастановак з удзелам актораў супольнасці Купалаўцаў. Пастаноўкі рэалізуюцца па апавяданнях пісьменніка Кірыла Стаселька, якія былі натхнёныя падзеямі ў Беларусі. У сваіх тэкстах аўтар звяртаецца да тэмаў улады і яе праяваў, вайны, абсурду, адзіноты, пошуку ўласных кропак апоры і шмат іншых. Пастаноўкі будуць выходзіць на ўсіх буйных падкаст-рэсурсах.
Першую пастаноўку “Малус” агучылі Купалаўцы Крысціна Дробыш, Андрэй Дробыш і Міхась Зуй, ды яна ўжо даступная на: