Беларуска і тры ўкраінкі стварылі антываенны мурал у БерлінеРабота Never Again? (“Ніколі зноў?”), шт…

Беларуска і тры ўкраінкі стварылі антываенны мурал у Берліне

Работа Never Again? (“Ніколі зноў?”), што складаецца з дзвюх частак 21 і 18 метраў вышынёй, з’явілася ў берлінскім раёне Урангелькіц на доме па адрасе Falckensteinstraße 48. Раней тут таксама было графіці з выявай двух спартсменаў.

Над муралам працавалі: беларуска Валерыя Лосікава, украінкі Вольга Сабадзін, Ганна Стаціва, вулічная мастачка, якая працуе пад псеўданімам Somari.

“Украінцы моцныя і адважныя людзі. Яны кожны дзень даказваюць свой гераізм, спыняючы танкі голымі рукамі і выганяючы непатрэбных расейскіх вайскоўцаў са сваіх гарадоў, нават без зброі. Украінцы ніколі не здадуцца і будуць змагацца да канца. Я ганаруся тым, што я ўкраінка. Але я не толькі ганаруся сваёй краінай, я таксама адчуваю вельмі моцны боль і злосць”, – зазначае Somari ў апісанні мурала.

Графіці мае сайт, дзе можна пабачыць апісанне праекта, пачытаць гісторыі мастачак, тут ёсць рэквізіты дабрачынных арганізацый, што дапамагаюць Украіне.

#BelarusWithUkraine