Расійскія прапагандысты прыраўнялі Кастуся Каліноўскага да Бандэры

Беларусы Замежжа

Расійскія прапагандысты прыраўнялі Кастуся Каліноўскага да Бандэры

Член прэзідыума Савета па міжнацыянальных адносінах пры прэзідэнце РФ Багдан Бязпалька задаецца пытаннем: чаму Каліноўскі ў Беларусі да гэтага часу эксплуатуецца як герой? І сам жа дае адказ: гэта праз антырасійскую скіраванасць яго дзейнасці.

Справа не абмяжоўваецца публікацыямі на прарасійскіх рэсурсах. Аказваецца, у расійскай Акадэміі навук існуе цэлы праект «Каліноўскі. Дэмістыфікацыя». Яго аўтарам з’яўляецца навуковы супрацоўнік Інстытута расійскай гісторыі РАН Аляксандр Дзюкаў, які кажа:

«Калі ў падручніках пішуць пра Каліноўскага ў пазітыўным сэнсе — гэта ўжо працуе на апазіцыю… улады штурхаюць школьнікаў у яе БЧБ-абдымкі.

Нам у Расіі цяжка зразумець, наколькі міф пра Каліноўскага ўкаранёны ў беларускай свядомасці, а ён укаранёны сапраўды вельмі глыбока… Вобраз Каліноўскага з яго барацьбой з Расіяй, з яго русафобіяй — структурны аналаг вобразу Бандэры…»


Больш падрабязна:
BY
RU

@belarusy_zarubezhja