Дарагія беларускія дабраахвотнікі – абаронцы Ўкраіны!
Я ўзрушаная вітаць беларусаў батальёну імя Каліноўскага, якія трымаюць у руках зброю пад нашымі нацыянальнымі сымбалямі – бел-чырвона-белым сьцягам і “Пагоняй”.
У першы дзень расейскай агрэсіі супраць Украіны Рада БНР, як гістарычнае дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі на Выгнаньні, абвясьціла, што “разглядае любую падтрымку, якую беларусы ў Беларусі і ўсім сьвеце будуць аказваюць украінскаму народу і дзяржаве ў справе абароны сувэрэнітэту Украіны ад вонкавай агрэсіі, а таксама такую падтрымку трэцім бакам, якія б дзейнічалі ў названых мэтах, як адпаведную доўгатэрміновым інтарэсам нацыянальнай бясьпекі Беларусі”.
Дарагія беларусы-ваяры і цывільныя валянтэры!
Абарона Ўкраіны ці дапамога абароне Ўкраіны – сьвятая справа для кожнага ва ўсім цывілізаваным сьвеце. Тым больш для найбліжэйшага суседняга народу, як беларусы.
Але для беларусаў дадатковая важнасьць ёсьць у тым, што перамога Ўкраіны неабходная і для нашае нацыянальнае перамогі, для вызваленьня Беларусі.
Нарэшце, трэцяя сьвятая справа ёсьць у тым, што беларускі збройны дабраахвотнік, баронячы Ўкраіну, сваёй крывёю і жыцьцём ратуе гонар беларускага імя перад украінцамі і народамі цывілізаванага сьвету – у той час, калі Лукашэнка ўвайшоў у злачынную змову з Пуціным супраць перш беларускага народу ды пасьля й супраць Украіны.
Я маю гонар вітаць усіх беларусаў, якія робяць гэтыя сьвятыя справы ў шэрагах Збройных сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны, Інтернацыянальнага легіёну абароны Ўкраіны, у тэрытарыяльных абаронах Украіны ў многіх месцах.
Пачэсную справу робяць таксама беларускія цывільныя валянтэры, якія падтрымліваюць беларускіх і ўкраінскіх ваяроў ва Ўкраіне і ў дыяспары: у Канадзе, ЗША, Польшчы, Чэхіі, Вялікай Брытаніі і паўсюль.
Вялікі гонар належыцца безумоўна ўсім беларусам, якія знаходзяць спосабы дапамагчы перамозе Ўкраіны з самой Беларусі ва ўмовах палітычнага тэрору і таксама, часта, з рызыкай для жыцьця.
Так здаралася ў гісторыі нашых суседзяў, – як Чэхаславаччыны і Польшчы, – што асноваю для іх нацыянальнага войска сталіся іх нацыянальныя легіёны ў складзе войскаў іншых дзяржаваў.
Беларускае нацыянальнае войска, якое б ня здрадзіла беларускаму народу – ані як найміт нутранага захопніка ўлады, ані як калябарант Крамля, – яшчэ мае зьявіцца. Гэта тое, чаго не хапіла для абароны незалежнасьці БНР у 1918 годзе, і тое, што неабходна для незалежнасьці і вызваленьня Беларусі цяпер. Я дзякую ўладам Ўкраіны за стварэньне магчымасьці беларусам змагацца за Ўкраіну пад уласным нацыянальным сьцягам.
Старшыня Рады БНР зьвярнулася да беларускіх ваяроў, якія змагаюцца на баку Ўкраіны
Дарагія беларускія дабраахвотнікі – абаронцы Ўкраіны!
Я ўзрушаная вітаць беларусаў батальёну імя Каліноўскага, якія трымаюць у руках зброю пад нашымі нацыянальнымі сымбалямі – бел-чырвона-белым сьцягам і “Пагоняй”.
У першы дзень расейскай агрэсіі супраць…