У Вільні адбудзецца лекцыя «МоваНанова» з нагоды 26-годдзя Праваабарончага цэнтра «Вясна»На лекцыі р…

У Вільні адбудзецца лекцыя «МоваНанова» з нагоды 26-годдзя Праваабарончага цэнтра «Вясна»

На лекцыі распавядуць пра тое, хто такія праваабаронцы і дапамогуць разабрацца з праваабарончым слоўнікам. Акрамя таго, на ёй можна будзе даведацца падрабязнасці пра «cправу Вясны».

Лекцыю з інтэрактыўнай часткай і сімвалічнымі падарункамі зладзяць праваабаронцы «Вясны».

Чакаем вас у чацвер 28 красавіка, а 18й гадзіне ў Беларускім доме на Віленскай 20 (Vilniaus 20)