Беларусы Батумі сабралі амаль 2000 лары для штабу дапамогі на Парнаваза 46

Беларусы Замежжа

На мінулым тыдні беларусы Батумі сабралі амаль 2000 лары, на якія чарговы раз закрылі патрэбы штабу дапамогі на Парнаваза 46.

Купілі лекі па спісу валянтэраў, а таксама зрабілі прадуктовы закуп:
Грэча – 1 мех
Алей – 23 бутэлькі
Печыва – 30 пакункі
Тушаніна – 30 банак
Мівіна – 1 скрыня (105ас)
Туалетная папера – 2 пакункі
Мыла – 30 асобнікаў
Зубная паста – 30 пакункаў
Гарбата – 30 пачак
Цукеркі – 2 пакункі.


Дзякуй вялікі кожнаму за дапамогу!

@belarusy_zarubezhja

#BelarusWithUkraine